Крыштаф Францішак Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Францішак Сапега
Krzysztof Franciszek Sapieha
Крыштаф Францішак Сапега
Крыштаф Францішак Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі крайчы літоўскі
22 ліпеня 1661 — 5 верасня 1665
Папярэднік Крыштаф Патоцкі
Пераемнік Марцыян Аляксандр Агінскі

Нараджэнне 2 лютага 1623(1623-02-02)
Смерць 5 верасня 1665(1665-09-05) (42 гады)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Фрыдэрык Сапега
Маці Ева Скашэўская
Жонка Алена Саламярэцкая
Дзеці Станіслаў Казімір, Уладзіслаў Юзафат, Андрэй Францішак
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).

Біяграфія

Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля у Італіі ў Балонні (1641).

Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667, а таксама супраць шведаў.

У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. Таксама быў старостам ашмянскім.

Сям'я

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.

Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:

Зноскі

Спасылкі