Крыштаф Францішак Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Францішак Сапега
польск.: Krzysztof Franciszek Sapieha
Krzysztof Franciszek Sapieha.PNG
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі крайчы літоўскі
22 ліпеня 1661 — 5 верасня 1665
Папярэднік Крыштаф Патоцкі
Пераемнік Марцыян Аляксандр Агінскі

Нараджэнне 2 лютага 1623(1623-02-02)[1]
Смерць 5 верасня 1665(1665-09-05)[1] (42 гады)
Род Сапегі
Бацька Фрыдэрык Сапега[d]
Маці Ева са Скашэўскіх[d]
Жонка Алена Саламярэцкая
Дзеці Станіслаў Казімір, Уладзіслаў Юзафат, Андрэй Францішак
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Commons-logo.svg Крыштаф Францішак Сапега на Вікісховішчы

Крыштаф Францішак Сапега (2 лютага 1623 — 5 верасня 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі крайчы літоўскі (з 1661).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 — у Кракаўскай акадэміі, пасля ў Італіі ў Балонні (1641).

Пасля вяртання на радзіму стаў дваранінам Уладзіслава Вазы (а з 1648 — Яна Казіміра). Прымаў удзел у казацка-сялянскай вайне 1648—1654. Удзельнічаў у бітвах пад Жоўтымі Водамі, Піляўцамі, Берасцечкам і Белай Царквой. З 1654 змагаўся з маскоўскім войскам падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, а таксама супраць шведаў.

У лютым 1658 стаў вялікім чашнікам літоўскім, праз месяц — падстоліем, у 1659 — стольнікам і нарэшце ў 1661 годзе — крайчым. Таксама быў старостам ашмянскім.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Ева Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Аляксандра Казіміра.

Ажаніўся да 1657 года з Аленай Саламярэцкай (памерла пасля 1667), дачкой смаленскага кашталяна Мікалая Льва Саламярэцкага. Пакінуў сыноў:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Krzysztof Franciszek Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]