Уладзіслаў Юзафат Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Юзафат Сапега
Władysław Jozafat Sapieha
Uładzisłaŭ Jazafat Sapieha. Уладзіслаў Язафат Сапега (1709).jpg
У. Ю. Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Ваявода берасцейскі
1709 — 1733
Папярэднік: Крыштаф Камароўскі
Пераемнік: Адам Тадэвуш Хадкевіч
 
Нараджэнне: 5 лістапада 1652(1652-11-05)
Смерць: 13 сакавіка 1733(1733-03-13) (80 гадоў)
Род: Сапегі
Бацька: Крыштаф Францішак Сапега
Маці: Алена з Саламярэцкіх
Жонка: Уршуля з Даніловічаў
Людвіка Марыя фон Гольц
Крысціна з Сангушкаў
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Яна
ад 3-га шлюбу: Караль Юзаф, Казімір, Ян, Ганна, Міхал, Францішак, Юзафат, Канстанцыя, Ігнацы

Уладзіслаў Юзафат Сапега[1] (5 лістапада 1652, Косава — 13 сакавіка 1733, Вішніцы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (16811684) і крайчы вялікі літоўскі (16841699), ваявода менскі (16991709) і берасцейскі1709).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Крыштафа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Станіслава Казіміра і Андрэя Францішка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах у Любліне і Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Прагі і Вены.

Удзельнічаў у вайне 16731674 супраць туркаў (Хоцінская бітва, украінская кампанія 1674 года Міхала Казіміра Паца).

Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала. У часе Паўночнай вайны (17001721) выступаў за саюз з Расіяй[2].

Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, развод у 1693), з якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам з Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крысцінай Сангушкай (у 1697), з якой меў сыноў Караля Юзафа, Казіміра, Яна, Міхала, Францішка, Юзафата і Ігнацыя, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі Уладзіслава Юзафата Сапегу ў Вішніцах[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Іншы варыянт імя: Уладзіслаў Язафат Сапега
  2. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 549.
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 203.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]