Аляксандр Казімір Сапега
Аляксандр Казімір Сапега польск.: Aleksander Kazimierz Sapieha | |
![]() | |
Аляксандр Казімір Сапега. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | ксёндз |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 13 мая 1624 |
Смерць | 22 мая 1671 (47 гадоў) |
Пахаванне | |
Род | Сапегі |
Бацька | Фрыдэрык Сапега[d] |
Маці | Ева з Скашэўскіх |
Алякса́ндр Казімі́р Сапе́га (13 мая 1624, Мацееў на Валыні — 22 мая 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (ад 1668)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Фрыдэрыка і Евы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Крыштафа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіуме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучанне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балонні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.
14 мая 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж года атрымаў капланскія пасвячэнні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў салдацкі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад ваенна-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу і Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасля смерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёння. Пахавалі біскупа ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Казімір Сапега
- Выпускнікі Люблінскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1624 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскім ваяводстве (1566—1795)
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 1671 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
- Асобы
- Род Сапегаў
- Каралеўскія сакратары
- Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
- Біскупы віленскія
- Біскупы жамойцкія
- Суфраганы віленскія
- Канонікі віленскія