Алег Лапіцкі
Алег Лапіцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | удзельнік антысавецкага супраціву |
Дата нараджэння | 26 снежня 1922 |
Месца нараджэння | Касута, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Дата смерці | 5 красавіка 1979 (56 гадоў) |
Месца смерці | Топар, Казахстан |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Якаўлевіч Лапіцкі |
Маці | Настасся Жабінская |
Жонка | Софія Лапыцька |
Альма-матар | |
Партыя |
Алег Лапіцкі (26 снежня 1922 — 5 кастрычніка 1979) — удзельнік антысавецкага супраціву, сябра БНП[1], кіраўнік СБМ у Лідзе. З роду Лапіцкіх, брат Расціслава і Вольгі Лапіцкіх.[2][3]
Біяграфія
Нарадзіўся 26 снежня 1922 года у в. Касута Віленскага ваяводства у Польскай Рэспубліцы ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх.
Сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана і ў Смаргоні. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альбярціне, быў кіраўніком СБМ у Лідзе, сябрам БНП. Прайшоў падрыхтоўку ў дыверсійнай школе ў Дальвіцы.
Улетку 1944 арганізаваў на Вілейшчыне партызанскі аддзел, які дзейнічаў супраць бальшавікоў. У 1944 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, дзе далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Напрыканцы 1944 г. быў арыштаваны. У 1945 г. засуджаны ў Мінску на 10 гадоў канцлагераў за ўдзел у антыкамуністычнай арганізацыі.
Пасля канцлагераў жыў у Казахстане. У чэрвені 1958 г. перавёз да сябе ў Казахстан Софію Лапыцьку, удзельніцу мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, якім кіраваў брат Расціслаў, з якой пазнаёміўся праз сваю маці. У дзень прыезду Софіі Лапыцькі жаніўся на ёй. У 1960 г. Алег перавёз сваю маці да сябе ў Казахстан. 27 студзеня 1960 г. нарадзілася дачка Вікторыя. 23 красавіка 1963 г. нарадзіўся сын Алег. У 1977 г. маці Алега памерла.
Працаваў настаўнікам музыкі, актыўна ўдзельнічаў у згуртаванні беларусаў — колішніх палітвязняў.
5 красавіка 1979 г. быў забіты пры нявысветленых абставінах. Пасля забойства жонка пераехала да брата Алега — Вадзіма Лапіцкага ў Польшчу.
Зноскі
- ↑ http://www.jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=14#lnk15 Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік. ЛАПІЦКІ Алег
- ↑ http://www.slounik.org/154838.html Біяграфія Алега Лапіцкага
- ↑ http://www.slounik.org/32069.html Біяграфія Алега Лапіцкага
Літаратура
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
- На баявых становішчах // Бюлетэнь БНП. 1946, № 6
- Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў, Мн., 1997. С. 143-145
- Беларуская Незалежніцкая Партыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1993. Т. 1. С. 394
- Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
- Чарняўскі М. Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў // Беларуская маладзёжная. 1997, № 1
- Асобы
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 1979 годзе
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Беларусы ў Казахстане
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў Казахстане
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі