Леанід Марцінавіч Дайнека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Марцінавіч Дайнека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 студзеня 1940(1940-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2019(2019-08-21) (79 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, празаік
Жанр гістарычная проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 19721989 гг. адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 года займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі».

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976).

Аўтар раманнай дылогія «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраванным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992).

Гістарычныя раманы

Вядомы як адзін з лепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеянне ў якім адбываецца ў XV—XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 259.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 11.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 2. — Мн., 1993. — С. 312.
  • Дайнека Леанід // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X. — С. 168.