Хведар Ільяшэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хведар Ільяшэвіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Д.
Дата нараджэння 17 лютага 1910(1910-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1948(1948-11-07) (38 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, выкладчык, выдавец, рэдактар, палітык, празаік, гісторык
Гады творчасці 19221936
Мова твораў Беларуская
Дэбют «Веснапесні» (1922)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хведар Ільяшэвіч (17 лютага 1910, Вільня — 7 лістапада 1948) — беларускі паэт, празаік, гісторык, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Віленскую беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці, друкаваўся ў беларускіх часопісах. Да 1939 выдаў тры зборнікі вершаў. Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. У 1927 звольнены з працы ў гімназіі. Жыў у Тапалянах каля Беластоку.

Падчас нямецкай акупацыі дзеяч Беларускага камітэта, а з вясны 1943 старшыня Беларускага аб’яднання ў Беластоку, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». У ліпені 1944 выехаў у Берлін, працаваў у рэдакцыі «Раніцы», у 1944 г. выдаў серыю кніг у рамках «Народнай бібліятэчкі».

Пасля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лагеры для перасяленцаў у Ватэнштэце, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе ў лагеры. Пахаваны ў Галендорфе  (ням.) паблізу Браўншвайга.

Творчасць

Аўтар кніг: «Навагоднія запросіны» (1946), «У Купальскую ноч» (1946), «Песні выгнання» (1947), «Апавяданні» (1948). У 1981 г. выйшла кніга «Недапетая песня. Жыццё і творчая спадчына Хведара Ільяшэвіча»[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі