Беліцкі павет
Appearance
Беліцкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Магілёўская губерняМагілёўскае намесніцтва (1777—1796), Беларуская губерня (1796—1802), Магілёўская губерня (1802—1852) |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Беліца (Гомель)|Беліца |
Дата ўтварэння | 22 сакавіка 1777 |
Дата скасавання | 1852 |
Бе́ліцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1777—1852 у Магілёўскай (да 1796 і з 1802 гг.) і Беларускай губерні.
Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22 сакавіка 1777 г. ў адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П. А. Румянцава-Задунайскага аб перанясенні павятовага цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца (за 20 км ад Гомеля), якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 г. павятовая адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага г. Новая Беліца. Новы ўладальнік Гомеля князь І. Ф. Паскевіч-Эрыванскі дамогся пераводу павятовага цэнтра зноў у Гомель.
Літаратура
- Камінскі, М. І. Беліцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 5.