Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Навасёлкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 457
Плошча 69,0[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Куцавіцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Куцавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Навасёлкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1457 чалавек[2], з іх 91,4 % — беларусы, 5,8 % — палякі, 1,7 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.