Віктар Андрэевіч Лісковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Андрэевіч Лісковіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 4 верасня 1960(1960-09-04) (63 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Медаль «За супрацоўніцтва»
Шаблон:Медаль свяціцеля Кірылы Тураўскага

Віктар Андрэевіч Лісковіч (нар. 4 верасня 1960, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 верасня 1960 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-акушэр-гінеколаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Кандыдат медыцынскіх навук.

Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскай вобласці; намеснікам начальніка лячэбнага аддзела — галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр».

З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Прызнаны лепшым кіраўніком у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці за 2006 год.

Імя В. А. Лісковіча ў 2010 годзе ўнесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, а ў 2011 годзе — у Вялікую міжнародную энцыклапедыю «Лепшыя людзі».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У 2014—2019 гадах — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 2019 годзе быў абраны членам Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і стаў старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год на варце граніцы», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, памятным медалём Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Мае нагрудныя знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў развіцці галіновага прафсаюзу», «90 гадоў крымінальнаму вышуку МУС Рэспублікі Беларусь», «140 гадоў пажарнай службе г. Ваўкавыска», «За службу па выкананні закона», «20 год упраўленню ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь», "За заслугі УАЗ «ГАКПЦ».

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 1 падручніка, 8 манаграфій, 6 вучэбных дапаможнікаў.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі