Дзераўноўскі сельсавет (Слонімскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзераўноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзераўная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 690
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Дзераўно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Дзераўная.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна.

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў. Большасць вёсак сельсавета ўзгадваецца яшчэ ў дакументах ВКЛ з пачатку XVI ст. як маёмасць магнатаў і шляхты. Маёнткі існавалі ў в. Вішава, Ісаевічы, Дзераўная, Харашэвічы, Высацк, Львоўшчына, Нагуевічы, Падгорная. У в. Вішава быў конезавод, у в. Дзераўная і Львоўшчына — спіртавыя заводы (вінакурні).

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[1], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[2].

Выдатныя мясціны

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца найвышэйшая кропка Слонімскага раёна - 223,4 м, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Таксама на тэрыторыі сельсавета (на паўночнай ваколіцы Дзераўная) знаходзіцца гара Вартавая (187,5 м), якая ўяўляе сабой старажытнае гарадзішча 2-ой паловы 1-ага тысячагоддзя н.э. З узгорка адкрываецца захапляльнае відовішча навакольных ландшафтаў. Каардынаты: 53° 12,589' N, 25° 28,856' E.

  • в. Баяры: вадзяны млын, царква
  • в. Высацк: царква св. Георгія (пач. XIX ст.)
  • в. Дзераўная: царква св. Троіцы (1914 г.)
  • в. Ісаевічы: былая сядзіба (XIX ст., не захавалася), парк

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі