Пінскае рэальнае вучылішча
Пінскае рэальнае вучылішча | |
---|---|
Заснавана | 1872 |
Закрыта | 1918 |
Тып | рэальнае вучылішча |
Адрас | Пінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пінскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова?!, якая працавала ў Пінску. Першае рэальнае вучылішча на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].
Гісторыя
У 1857 у Пінску адкрылася гімназія, якая размясцілася ў будынку скасаванага дваранскага пяцікласнага вучылішча. У 1872 годзе пераўтвораная ў шасцікласнае рэальнае вучылішча з дадатковым сёмым класам навучання, якое стала першай падобнай установай на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].
Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Мела 7 класаў. На чале з дырэктарам працавалі 16 выкладчыкаў, 3 законанастаўнікі, інспектар. Выкладаліся руская, польская, нямецкая, і французская мовы, геаграфія, хімія, гісторыя, матэматыка, законазнаўства, касмаграфія, маляванне, чарчэнне, пачатковая ваенная навука, музыка, рамёствы, гімнастыка і інш[1].
У 1885 годзе ў Пінскім рэальным вучылішчы навучаліся 185 юнакоў[1].
Выпускнікі мелі перавагу пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Сярод выкладчыкаў былі выхаванцы вучылішча, выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі, Віленскага настаўніцкага інстытута, універсітэтаў Масквы, Юр’ева, Кіева, Лейпцыгскай філалагічнай семінарыі і інш.
У 1915 годзе вучылішча пераведзена ў Мазыр. У 1918 годзе скасавана[1].
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Пінскага рэальнага вучылішча[2].
Вядомыя выпускнікі
- Хаім Вейцман — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль
- Сайман Кузнец — сусветна вядомы эканаміст і нобелеўскі лаўрэат
- Міхаіл-Стэфан Іосіфавіч Курневіч — казяніцкі павятовы інжынер і архітэктар
- Арон Паўлавіч Лурыя — рускі журналіст, выдавец, сацыял-дэмакрат
- Мікалай Мацвеевіч Сакалоў — рускі грамадзянскі інжынер і галоўны архітэктар горада Растова-на-Доне з 1887 года
- Уладзіслаў-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі — расійскі і польскі грамадзянскі інжынер і архітэктар
Зноскі
Літаратура
- Пінскае рэальнае вучылішча // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 366.
Спасылкі
Пінскае рэальнае вучылішча на Вікісховішчы |