Хаім Вейцман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хаім Вейцман
Weizmann 1948.jpg
сцяг
1-ы Прэзідэнт Ізраіля
 
Партыя: General Zionists[d]
Адукацыя: Technische Universität Darmstadt[d], Універсітэт Фрыбура і Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт
Веравызнанне: Іудаізм
Нараджэнне: 27 лістапада 1874(1874-11-27)
Моталь, Мотальскі сельсавет, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Смерць: 9 лістапада 1952(1952-11-09)[1] (77 гадоў) ці 19 студзеня 1952(1952-01-19) (77 гадоў)
Горад Рэхавот, Цэнтральная акруга[d], Ізраіль
Жонка: Vera Weizmann[d]
 
Аўтограф: Chaim Weizmann Signature.svg

Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ווייצמן; англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, Моталь, цяпер Іванаўскі раён — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў трэцім дзіцём у сям'і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[2] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча. Вучыўся ў Германіі, У 1901—1904 выкладаў у Жэнеўскім універсітэце, у 1904—1919 працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920—1931 і 1935—1946 Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-я пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993, таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.

Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).

Зноскі

  1. data.bnf.fr: open data platform — 2011.
  2. У 1920 пераехала ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карлюкевіч А. Знiчкi Айчыны // Голас Радзімы, № 27(3099), 2008 24 лiпеня