Андрэй Неміровіч
Андрэй Якубовіч Неміровіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Andrzej Niemirowicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Геркулес Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Януш Юр'евіч Гальшанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Геркулес Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1462 | ||||||
Смерць | 1541 | ||||||
Род | Неміровічы | ||||||
Бацька | Якуб Андрэевіч Неміровіч[d] | ||||||
Маці | Святохна (удава Андрэя Даўгірдавіча) | ||||||
Жонка |
1) Ганна Лукомская (удава князя Лукомскага) 2) Мілохна Дашкевіч (удава Барыса Тышкевіча) |
||||||
Дзеці | дачка Багдана (жонка Алізара Ваўчковіча) | ||||||
Бітвы |
Андрэ́й Неміро́віч гербу «Ястрабец»[1] (1462—1541) — гетман польны літоўскі ад 1535, ваявода кіеўскі ад 1514.
Біяграфія
Сын Якуба Неміровіча і Святаславы (удава Андрэя Даўгерда, сына віленскага ваяводы Яна Даўгерда). Унук Андрэя (Андрушкі) Неміровіча, праўнук Яна Няміры з Уселюба.
У 1508—1509 гадах быў прыдворным. У 1509 г. узгадваецца ў дакументах як мазырскі намеснік і займаў гэту пасаду прынамсі да 1511 года. У 1511 г. ён змяніў Цімафея Капусту на пасадзе намесніка ў Чаркасах (прабыў прынамсі да 1512 г.), з 1514 г. прызначаны Юрыем Радзівілам на кіеўскага ваяводу. Як кіеўскі ваявода, ён засяродзіў сваю дзейнасць на адносінах з Крымскім ханствам і абароне Кіеўскага ваяводства ад татараў. У 1522 г. займаў пасаду намесніка Свіслацкага, заставаўся ім прынамсі да 1529 года[2].
Разам з гетманам вялікім літоўскім Канстанцінам Астрожскім і старостам чаркаскім Яўстахам Дашкевічам 27 студзеня 1527 года здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пад Альшаніцай, дзе палегла каля 24 тысяч татараў і было вызвалена 80 тысяч ясыру.
Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1534—1537 г. ён камандаваў 20 000 войскам, спрабуючы вызваліць Ноўгарад-Северскі. Пад яго камандаваннем войска спрабавала захапіць крэпасць. Аднак з-за памылкі войскі трапілі пад агонь уласнай артылерыі. Контратака абаронцаў крэпасці прывяла да знішчэння большасці літоўскіх сіл. Сам Неміровіч сышоў з паражэннем.
Вясной 1535 г. быў прызначаны літоўскім польным гетманам.
У 1537 годзе ў замку ў Кіеве Андрэй Неміровіч прыняў Станіслава Станіслававіча Давойну, пазнейшага ваяводу полацкага, якога ён зрабіў сваім спадчыннікам. У час маскоўска-літоўскай вайны 1558—1570 пасля захопу крэпасці ў Полацку ў 1563 годзе Станіслаў Давойна трапіў разам з сваяком Андрэя Неміровіча — Мікалаем Неміровічам-Шчытом на шмат гадоў у палон да Івана Грознага.
Сям’я
Андрэй Неміровіч быў двойчы жанаты:
- з Ганнай (памерла да 1528 г.), удавой князя Лукомскага (бабуля полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага)[3].
- з Мілохнай Дашкевіч, сястрой Яўстахія Дашкевіча.
Блытаніна
У літаратуры Андрэю Неміровічу часам прыпісваюць герб «Газдава» замест «Ястрабца», блытаюць літоўскі род Неміровічаў (а таксама яго галіну: Неміровічаў-Шчытаў) з гербам «Ястрабец» з родам Няміраў герба «Газдава» з Падляшша. Таксама няправільна адзначана, што ён быў сынам Якуба Янавіча Неміровіча, берасцейскага старосты, замест Якуба Андрэевіча Неміровіча[4].
Зноскі
- ↑ Mały herbarz A. Kromera i przyjaciół: Herby hetmanów Rzeczypospolitiej
- ↑ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 213—218
- ↑ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 214
- ↑ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 181 i 215