Перайсці да зместу

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
руск.: Орден святителя Кирилла Туровского
Арыгінальная назва руск.: Орден святителя Кирилла Туровского
Краіна  Беларусь
Тып Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы
Кім уручаецца БПЦ
Дата заснавання 23 снежня 2004
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Малодшая ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (руск.: Орден святителя Кирилла Туровского) — найвышэйшая ўзнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года ў памяць святкавання 1000-годдзя Тураўскай епархіі і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года.

Статут ордэна

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага мае дзве ступені:

  • Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені;
  • Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай і перад ордэнам прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага.

Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, клірыкі і прыхаджане, якія паслужылі сваімі працамі Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Апісанне

Ордэн першай ступені уяўляе сабой чатырохканцовы крыж з залацістай акантоўкай, канцы якога пакрыты чырвонай гарачай эмаллю. Вышыня ордэна 50,7 мм, шырыня — 39,2 мм. На аверсе, у цэнтры крыжа, размешчаны пазалочаны медальён з чаканным рэльефам свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага. Яго правая рука паднята ў блаславенні, левая — трымае Евангелле. Па баках, на ўзроўні плячэй свяціцеля, выбіты надпіс на царкоўнаславянскай мове: «СВТ. КИРИЛЛ ТУРОВСКИЙ». Медальён выраблены ў форме аркі памерам 18,5x24,9 мм. Ён абрамлены чырвонай эмалевай палоскай шырынёй 4 мм з залацістым надпісам у адзін рад на беларускай мове, які праходзійь па ёй: «СВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛ ТУРАЎСКІ». Ніжнюю частку палоскі займае арнамент, падзелены трыма раўнаканцовымі крыжыкамі. Аверс ордэна ўпрыгожаны чатырма фіянітамі. Яны размяшчаюцца ў круглых апраўках, размешчаных у геаметрычных цэнтрах прамавугольніка, апісанага вакол медальёна.

У ордэна другой ступені акантоўка крыжа, медальён з чаканным рэльефам і надпіс на беларускай мове з’яўляюцца пасярэбранымі.

Рэверс ордэна чысты і гладкі з матавай пазалотай, у цэнтры яго маецца вертыкальная шпілька, з дапамогай якой ордэн мацуецца да адзення. Пад шпількай размешчана выпуклае таўро вытворца. На правым канцы крыжа выгравіраваны парадкавы нумар.

Да ордэна першай ступені выдаецца грамата цёмна-ружовага колеру, да ордэна другой ступені выдаецца грамата сіняга колеру памерам А3 у развароце (297х420 мм).

Спасылкі