Анатоль Кунцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Кунцэвіч
Анатоль Кунцэвіч, 1947 год
Анатоль Кунцэвіч, 1947 год
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Анатоль Сумны
Дата нараджэння 14 красавіка 1912 года
Месца нараджэння Ялоўка, гміна Ялоўка, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводcтва
Дата смерці пасля 1970 года
Дзеці Мікола й Юрык
Альма-матар Варшаўскі ўніверсітэт
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, рэлігійны дзеяч, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анато́ль Кунцэ́віч (псэўданім: Анатоль Сумны; 14 красавіка 1912, магчыма в. Ялоўка, гміна Ялоўка — ?) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч, паэт, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». З канца 40-х жыў у Сіднеі (Аўстралія), быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Біяграфічны нарыс

Анатоль Кунцэвіч нарадзіўся 14 красавіка 1912 года на Беласточчыне, магчыма, у вёсцы Ялоўцы. Паводле іншых звестках, ён нарадзіўся 14 чэрвеня ў Пінску. Але гэта малаверагодна, бо ў паваенных дакументах ён сам указваў, што нарадзіўся на Беласточчыне. Бацька яго ў Ялоўцы быў святаром. Там, у Ялоўцы, Анатоль у 1924 годзе паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. А пасля семінарыі скончыў яшчэ факультэт праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўніверсітэта.

У 1926 годзе юнака забралі на вайсковую службу. Служыў ён у 81-м палку пяхоты ў Берасці. А пасля службы вярнуўся дамоў і прыняў духоўны сан. Пасвяціў яго ў духоўны сан пазнейшы мітрапаліт Аляксандр Іназемцаў у Пінску.

У Нямеччыне

У 1942 годзе Анатоль Кунцэвіч выехаў у Нямеччыну. Разам з ім выехалі жонка й двое іх сыноў — Мікола й Юрык, ягоны брат Мікалай з жонкай, а таксама маці з бацькам. Спадар Анатоль працаваў настаяцелем праваслаўнай царквы ў Нортгайме. Адтуль ён звярнуўся з прашэннем да епіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) Сяргея Ахатэнкі, каб той прыняў яго пад ягоную юрысдыкцыю і прызначыў настаяцелем праваслаўнай парафіі пры лагеры ў Гановеры. Хутка яго просьбу задаволілі. І Кунцэвіч быў прызначаны настаяцелем праваслаўнага прыходу БАПЦ у лагеры ДП у Гановеры.

Браты Мікалай і Анатоль Кунцэвічы (злева направа) са сваімі жонкамі, іхняя маці з унукамі — сынамі Анатоля.

Святарскія абавязкі Анатоль Кунцэвіч выконваў шчыра і аддана. Па хадайніцтву епархіяльнага эканома і сакратара Міколы Дзямідава, пастановай кіраўніцтва БАПЦ ад 2 студзеня 1949 году за вельмі карысную і паспяховую дзейнасць і за арганізацыю царкоўна-прыхадскога жыцця сярод праваслаўных беларусаў, протаіерэю Анатолю Кунцэвічу была выказаная падзяка і просьба да Уладыкі Сяргея Ахатэнкі ўзнагародзіць яго чарговай протаіерэйскай узнагародай. А таксама прызначыць Анатоля Кунцэвіча благачынным прыходаў БАПЦ на ангельскую зону і даручыць яму далейшую арганізацыю новых прыходаў і часовае адміністрацыйнае кіраўніцтва імі ў ангельскай зоне да прызначэння адпаведных настаяцеляў. Гэта была для Кунцэвіча прыемная навіна. І ён з новай сілай узяўся за працу.

У 1944 знаходзіўся ў Берліне. Разам з Сяргеем Хмарам, Васілём Вярбінам, Васілём Вірам спрабуе аб’яднаць беларускіх паэтаў у Нямеччыне. Анатоль Сумны і яго сябры-паэты падрыхтавалі і вясною 1945 года выдалі літаратурны альманах «Ускалось». Але англійскія самалёты знішчылі гэтае выданне разам з друкарняю. А паэты раз’ехаліся па розных краінах свету[1].

У Аўстраліі

Але хутка Уладыка Сяргей пакінуў Нямеччыну і выехаў у Аўстралію, у Сідней. За ім выехаў і Анатоль Кунцэвіч. У 1952 годзе ў Сіднеі ўжо дзейнічала парафія БАПЦ, у якой набажэнствы праводзіў святар Зялінскі, да якога далучыўся і протаіерэй Анатоль Кунцэвіч. Там Кунцэвіч таксама прымаў удзел у працы Беларускага Аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, дапамагаў беларусам набажэнствамі. Але, як і большасць святароў БАПЦ, Анатоль Кунцэвіч мусіў працаваць і яшчэ ў іншым месцы, імаерна, займаўся фізічнай працай. А калі ў 1957 годзе Уладыка Сяргей пераехаў у Перт, то Кунцэвіч адыйшоў ад грамадскай беларускай справы і ад царкоўнай.

Анатоль Сумны ўваходзіў у рэдкалегію часопіса «Баявая Ўскалось», перапісваўся з Сяргеем Хмарам. Праўда, сваіх вершаў Сумны друкаваў мала. Адзін верш «Маліцьба» быў адшуканы ў часопісе «Баявая Ўскалось» (1970, № 10).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына (бел.). — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.

Спасылкі