Магілёўграмадзянпраект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТАА «Інстытут «Магілёўграмадзянпраект»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1938
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вуліца Будзённага, 11
Галіна будаўніцтва
Прадукцыя стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыяй
Сайт imgp.by

«Магілёўграмадзянпраект» — інстытут комплекснага праектавання аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння ў Магілёве. Размешчаны ў цэнтры горада, па адрасе вуліца Будзённага, 11. Створаны ў 1975 годзе на базе Магілёўскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект» (з 1938).

Станам на 1988 год у інстытуце меліся: 4 архітэктурна-канструктарскія майстэрні (у т.л. адна ў Бабруйску), аддзелы — тэхнічны, вышукальніцкі, планава-вытворчы, электронна-вылічальнай тэхнікі, выдавецкі. Ажыццяўляў комплексную распрацоўку праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў, мікрараёнаў і кварталаў гарадоў, раённых цэнтраў, гарадскіх пасёлкаў, індывідуальных праектаў жылых будынкаў і іх комплексаў, прывязку да ўчасткаў будаўніцтва тыпавых праектаў будынкаў, праектаванне паркаў, сквераў, бульвараў, інжынернага забеспячэння і добраўпарадкавання ў гарадах і іншых населеных пунктах. Інстытутам распрацаваны генеральныя планы і праекты працяглай планіроўкі цэнтраў Горак, Кіраўска, Клічава, Касцюковічаў і іншых гарадоў Магілёўскай вобласці. Па праектах інстытута вялася забудова мікрараёнаў Магілёў-2, Юбілейны, Задняпроўскага жылога раёна па вуліцах Грышына, Куцепава, праспектаў Міру, Дзімітрава ў Магілёве, мікрараёнаў у Бабруйску, Асіповічах, Горках, Крычаве. У 19601980-я гады ў Магілёве і інш. гарадах па праектах інстытута пабудаваны шэраг культурна-бытавых, адмістрацыйных і жылых будынкаў, якія ўдзельнічаюць у стварэнні архітэктурнага аблічча гарадоў. Сярод іх: будынкі Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, гаркама КПБ, Дом палітычнай асветы, дзіцячай абласной бальніцы, галоўны навучальны корпус педагагічнага інстытута, навучальны корпус будаўнічага тэхнікума, лабараторны корпус тэхналагічнага інстытута, інтэрнат педагагічнага вучылішчы, абласны Палац піянераў і школьнікаў, кінатэатр «Кастрычнік», 12-павярховы дом з комплексам прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання па вул. Першамайскай у Магілёве; будынкі гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску, гасцініца ў Быхаве, Дом культуры ў Слаўгарадзе і г. п. Круглае і інш.