Вышэйшая эканамічная школа ў Празе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая эканамічная школа ў Празе
чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze
Міжнародная назва англ.: Prague University of Economics and Business
Заснаваны 1953
Студэнты 19 000
Размяшчэнне Прага
Сайт vse.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышэйшая эканамічная школа ў Празе (чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай ў Празе.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.

У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Вучэльня зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.

З 2020 года вучэльня на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу (англ.: Prague University of Economics and Business).

Факультэты

  • Факультэт фінансаў і ўліку
  • Факультэт міжнародных адносін
  • Факультэт эканомікі бізнесу
  • Факультэт інфарматыкі і статыстыкі
  • Факультэт народнай гаспадаркі
  • Факультэт менеджменту

Спасылкі