Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах
чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích
Hlavní vstup do kampusu Jihočeské univerzity s budovou rektorátu a Filozofické fakulty.jpg
Арыгінальная назва чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích
Міжнародная назва англ.: University of South Bohemia in České Budějovice
Заснаваны 1991
Рэктар Богуміл Іраўшак[d]
Размяшчэнне Чэске-Будзеёвіцы
Сайт jcu.cz
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах (чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Чэске-Будзеёвіцы.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны 28 верасня 1991 года. Аснову ўніверсітэта першапачаткова складалі два факультэты — педагагічны факультэт (з 1948 года — філіял педагагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта, пазней ён стаў самастойным факультэтам) і факультэт эканомікі бізнесу (з 1960 года ўваходзіў у склад Пражскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта). У 1994 годзе ў Йіндржыхуве-Градцы быў створаны факультэт менеджменту, але на мяжы 1997—1998 гадоў ён быў аддзелены ад структуры ўніверсітэта Паўднёвай Чэхіі і стаў шостым факультэтам Эканамічнага ўніверсітэта ў Празе. У 2006 годзе быў створаны філасофскі факультэт, а праз год быў дададзены эканамічны факультэт. Першапачатковы біялагічны факультэт быў заменены ў 2007 годзе факультэтам прыродазнаўчых навук. У 2009 годзе быў створаны факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканамічны факультэт
  • Філасофскі факльтэт
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт аховы здароўя і сацыяльных навук
  • Факультэт сельскай гаспадаркі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]