Сілезскі ўніверсітэт у Опаве
Сілезскі ўніверсітэт у Опаве | |
---|---|
чэшск.: Slezská univerzita v Opavě | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Slezská univerzita v Opavě |
Міжнародная назва | англ.: Silesian University in Opava |
Заснаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Опава |
Сайт | slu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сілезскі ўніверсітэт у Опаве (чэшск.: Slezská univerzita v Opavě) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Опава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд Пражскай вясны (1968—1969 гады) з’явіліся планы стварэння ў Опаве самастойнага ўніверсітэта, аднак вярнуліся да іх толькі праз 20 гадоў — 17 лістапада 1989 года, пасля падзення камунізму. 17 верасня 1990 года міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхаславакіі стварыла філасофска-прыродазнаўчы факультэт у Опаве і эканамічны факультэты ў Карвіне. Першыя студэнты пачалі там навучанне 8 кастрычніка 1990 года. І толькі 9 ліпеня 1991 года пасля настойлівых намаганняў горада Опавы ўрад Чэхаславакіі выдаў пастанову аб стварэнні Сілезскага ўніверсітэта з сядзібай у Опаве, якае ўступіла ў сілу 28 верасня 1991 года.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- філасофска-прыродазнаўчы факультэт
- факультэт бізнесу ў Карвіне
- факультэт дзяржаўных палітык
- інстытут матэматыкі
- інстытут фізікі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілезскі ўніверсітэт у Опаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы