Вышэйшая эканамічная школа ў Празе
Выгляд
| Вышэйшая эканамічная школа ў Празе | |
|---|---|
| чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze |
| Міжнародная назва | англ.: Prague University of Economics and Business |
| Заснаваны | 1953 |
| Студэнты | 19 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Прага |
| Сайт | vse.cz |
Вышэйшая эканамічная школа ў Празе (чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.
У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.
З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу (англ.: Prague University of Economics and Business).
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт фінансаў і ўліку
- Факультэт міжнародных адносін
- Факультэт эканомікі бізнесу
- Факультэт інфарматыкі і статыстыкі
- Факультэт народнай гаспадаркі
- Факультэт менеджменту
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая эканамічная школа ў Празе- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.