Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно
чэшск.: Mendelova univerzita v Brně
Mendelu logo 2019.jpg
Zemědělská 1, Brno.JPG
Арыгінальная назва чэшск.: Mendelova univerzita v Brně
Міжнародная назва англ.: Mendel University in Brno
Заснаваны 1919
Размяшчэнне Брно
Сайт mendelu.cz
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Мендэлеўскі ўніверсітэт у Брно (чэшск.: Mendelova univerzita v Brně) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта найстарэйшая вышэйшая сельскагаспадарчая і лясная ўстанова адукацыі на чэшскіх землях. Універсітэт названы ў гонар выдатнага навукоўца Іагана Мендэля. Першапачаткова ўстанова была заснавана ў Брно ў 1919 годзе як сельскагаспадарчы ўніверсітэт, які існаваў пад гэтай назвай да 1994 года. Затым установа насіла да 2009 года назву Універсітэт сельскай і лясной гаспадаркі імя Мендэля ў Брно. Яго стварэнне стала вынікам доўгатэрміновых намаганняў па стварэнні вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы ў Маравіі, якая доўгі час была адным з рэгіёнаў з найбольш развітай сельскай гаспадаркай у Цэнтральнай Еўропе. За час свайго існавання ўстанова зведала шэраг арганізацыйных і змястоўных змяненняў і падрыхтавала амаль 20 тысяч інжынераў-аграрыяў, больш за 6,5 тысяч інжынераў-лесаводаў і амаль 5,5 тысяч інжынераў-эканамістаў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Агранамічны факультэт
  • Факультэт лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі
  • Факультэт эканомікі і бізнесу
  • Факультэт садаводства
  • Факультэт рэгіянальнага развіцця і міжнародных навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]