Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт
Выгляд
| Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava |
| Міжнародная назва | англ.: Technical University of Ostrava |
| Заснаваны | 1849 |
| Рэктар | Igor Ivan[d] |
| Студэнты | 14 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Острава |
| Сайт | vsb.cz |
Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт або літаральна Вышэйшая школа горнай справы — Тэхнічны ўніверсітэт Остравы (чэшск.: Vysoká škola báňská – Technická univerzita Ostrava) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана 23 студзеня 1849 года як Горная акадэмія ў Пршыбары. У 1894 годзе акадэміі быў прысвоены статус універсітэта, а ў 1904 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Вышэйшую школу горнай справы. У 1945 годзе ўстанова пераведзена ў Остраву, у той час — цэнтр чэхаславацкай горназдабыўной прамысловасці.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт горнай справы і геалогіі
- Факультэт тэхналогіі матэрыялаў
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
- Эканамічны факультэт
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт інжынернай бяспекі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы