Пражскі метрапольны ўніверсітэт
Выгляд
| Пражскі метрапольны ўніверсітэт | |
|---|---|
| чэшск.: Metropolitní univerzita Praha | |
| | |
| Арыгінальная назва | чэшск.: Metropolitní univerzita Praha |
| Міжнародная назва | англ.: Metropolitan University Prague |
| Заснаваны | 2001 |
| Тып | універсітэт |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Прага |
| Сайт | mup.cz |
Пражскі метрапольны ўніверсітэт (чэшск.: Metropolitní univerzita Praha) — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца адной з першых прыватных чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў пасля 1989 года. 13 снежня 2007 года яна набыла статус універсітэта і змяніла сваю назву з Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін на Пражскі метрапольны ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе навучальныя праграмы бакалаўрскага, магістраскага і доктарскага ўзроўняў як на чэшскай, так і на англійскай мовах. Галоўная сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Празе, іншыя ўніверсітэцкія цэнтры таксама знаходзяцца ў Пльзені, Ліберцы і Градцу-Кралавым.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра азіяцкіх навук
- Кафедра турызму
- Кафедра замежных моў
- Кафедра медыяў
- Кафедра міжнароднага гандлю
- Кафедра міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў
- Кафедра паліталогіі і англамоўных навук
- Кафедра правазнаўчых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання
- Інстытут фінансавага менеджменту
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пражскі метрапольны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы