Заходнечэшскі ўніверсітэт у Пльзені

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:09, 3 чэрвеня 2021, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Заходнечэшскі ўніверістэт у Плзені |скарачэнне...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Заходнечэшскі ўніверістэт у Плзені
чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni
Міжнародная назва англ.: University of West Bohemia
Заснаваны 1991
Рэктар Miroslav Lávička[d][1]
Студэнты 11 172
Размяшчэнне Пльзень
Сайт zcu.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходнечэшскі ўніверістэт у Плзені (чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай ў горадзе Пльзень.

Характарыстыка

Універсітэт быў утвораны ў выніку зліцця Вышэйшай школы механікі і электратэхнікі і Педагагічнага факультэта ў Пльзені Карлавага ўніверсітэта. Першая ўстанова была заснавана ў 1949 годзе ў складзе Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе. У 1953 годзе яна стала незалежнай ВНУ. Педагагічны факультэт быў створаны ў 1948 годзе як Пльзеньскі філіял педагагічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта. У 1953 годзе ён стаў асобнай ВНУ, а пазней быў перайменаваны ў Педагагічны інстытут. Абедзве вучэльні аб'ядналіся ў 1991 годзе ў Заходнечэшскі ўніверістэт.

Факультэты і інстытуты

  • Факультэт дызайну і мастацтва
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт электратэхнікі
  • Філасофскі факультэт
  • Педагагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт медыцынскіх студый
  • Інстытут моўнай падрыхтоўкі

Спасылкі


  1. https://info.zcu.cz/clanek.jsp?id=5280