Струкачоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:59, 3 ліпеня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Беларуская назва = Струкачоўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Струкачоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравая Буда
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 813
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Струкачо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 4 верасня 2009 г. вёска) Баравая Буда.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Струкачоў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баравабудскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года ў склад Лужкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[2]. 26 сакавіка 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравая Буда[3]. 1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[5], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 145 Об изменении границ Струкачевского и Лужковского сельсоветов Кормянского района
  3. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 26 марта 2009 г. № 91 О переносе административно-территориального центра Струкачевского сельсовета Кормянского района
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.