Ворнаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:25, 6 ліпеня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Беларуская назва = Ворнаўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ворнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ворнаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 730
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Во́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 730 чалавек[1], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.