Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)
Каменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кармянскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 студзеня 2023[1] |
Насельніцтва (2009) | 592 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2337 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 5 жніўня 1929 года перайменаваны ў Курганіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года перайменаваны ў Каменскі сельсавет[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 592 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=D923g0120540
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.