Ліцвінавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліцвінавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ліцвінавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 335
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ліцві́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ліцвінавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Руднянскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 20 чэрвеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залатамінскага сельсавета, 1 снежня 2009 года — тэрыторыя скасаванага Акцяброўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Акцяброва, Косель, Косельскі Прудок, Курганне і пасёлак Забалацкае)[2]. 30 снежня 2009 года скасаваны вёскі Косель, Косельскі Прудок, Курганне і Салабута[3], 4 лютага 2011 года — вёскі Касцюкоўка і Лабыроўка[4], 3 лютага 2012 года — пасёлкі Забалацкае, Луначарскі і Первая Ступень[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1335 чалавек[6], з іх 98,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
  3. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 126 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
  4. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 04.02.2011 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
  5. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.