Баронькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 07:13, 20 жніўня 2021, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Баронькаўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн = |Уваходзіць у = Касцюковіцкі раён |Укл...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Баронькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баронькі
Дата ўтварэння 24 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 070
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Баро́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баронькі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Баронькаўскі (Барэйкаўскі) сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыленскага сельсавета[1]. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мокраўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1070 чалавек[2], з іх 96,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.