Перайсці да зместу

Бялынкавіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бялынкавіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Бялынкавічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 4 жніўня 1927

Бялы́нкавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241927. Цэнтр — вёска Бялынкавічы.

На 1 студзеня 1925 года плошча раёна складала 719 км², на тэрыторыі раёна налічвалася 124 населеныя пункты, насельніцтва раёна складала 23 448 чалавек.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Баронькаўскі (Барэйкаўскі), Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Велікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі (Макранскі), Смолькаўскі, Сялецкі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Касцюковіцкага раёна.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.