Перайсці да зместу

Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэчыцкі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Маларасійская губерня (1796—1797), Мінская губерня (1796—1919), Гомельская губерня (1919—1926)
Адміністрацыйны цэнтр Рэчыца
Дата ўтварэння 1796
Дата скасавання 1926
Насельніцтва 221 800 (1 897)
Плошча 10,85 км2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэчыцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларасійскай, Мінскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 17961926 гг. Цэнтр — Рэчыца.

Гісторыя

29 кастрычніка 1796 года на тэрыторыі, што ўвайшла ў Чарнігаўскае намесніцтва, з далучэннем часткі былога Кіеўскага ваяводства, быў створаны Рэчыцкі павет. З 12 снежня 1796 г. у Маларасійскай губерні. 29 жніўня 1797 года павет перададзены ў Мінскую губерню з далучэннем часткі прылеглых тэрыторый Мазырскага павета. У 1886 годзе ў павеце было 405 вёсак.

У 1894 годзе — 52 мястэчкі, 861 гандлевае прадпрыемства, 34 пачатковыя і царкоўна-прыходскія школы, некалькі школ граматы і хедэраў, 5 цэркваў, 3 касцёлы, некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, 2 бальніцы, 4 прыёмныя пакоі, 7 аптэк, 6 паштова-тэлеграфных і 5 паштовых устаноў.

З красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні.

10 красавіка 1920 года акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі павета былі далучаны да Мазырскага павета.[1]

У снежні 1926 года павет быў скасаваны. Воласці перайменаваны ў раёны.

Воласці

  • Арэвіцкая
  • Аўцюцевіцкая
  • Брагінская
  • Васілевіцкая
  • Горвальская
  • Даманавіцкая
  • Дзяражыцкая
  • Дзярновіцкая
  • Дудзіцкая
  • Заспенская
  • Іолчанская
  • Карпавіцкая
  • Круковіцкая
  • Лоеўская
  • Маладушская
  • Мікуліцкая
  • Нараўлянская
  • Ровенска-Слабадская
  • Ручаеўская
  • Савіцкая
  • Хойніцкая
  • Холмецкая
  • Юравіцкая.

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845 (польск.)

Літаратура

  • Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / Вячаслаў Насевіч, Таццяна Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 181—182. — ISBN 985-11-0214-8.