Гіжэнскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіжэнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гіжэнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
15 студзеня 1965
Дата скасавання 22 лістапада 1963
Насельніцтва (2009) 1 080
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гіжэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гіжэнка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Аляксандраўскі сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аляксандраўка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі (Гіжэнскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Целяшоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна. 22 лістапада 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Целяшы, сельсавет перайменаваны ў Целяшоўскі[2].

15 студзеня 1965 года цэнтр Целяшоўскага сельсавета Слаўгарадскага раёна перанесены ў вёску Гіжэнка, сельсавет перайменаваны ў Гіжэнскі[3]. 22 сакавіка 2007 года скасавана вёска Дашкаўка[4], 10 снежня 2009 года — вёскі Забалацце і Красны Акцябр[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1080 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 1,0 % — армяне[7]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 485 двароў, 1140 жыхароў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 22 марта 2007 г. № 2-13 Об упразднении сельского населенного пункта
  5. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 10 декабря 2009 г. № 20-2 Об упразднении населенных пунктов района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.