Свенскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Свенскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Свенск
Дата ўтварэння 30 лістапада 1961
Насельніцтва (2009) 2 019
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Све́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свенск.

Утвораны 30 лістапада 1961 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Прудоцкага і Рэкценскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета. 26 лютага 2002 года скасавана вёска Бахань, 10 снежня 2009 года — пасёлак Сасновіца[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены вёскі Бязуевічы і Церахоўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[4], з іх 97,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].

Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 919 двароў, 2185 жыхароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.