Лёзненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёзненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Лёзна (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 122
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Лё́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лёзна (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лёўна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарніцкага сельсавета[1]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лёзна ў вёску Зубкі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Стасеўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна)[2]. Да 2005 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак Лёзна. 26 чэрвеня 2018 года скасавана вёска Вагараўшчына[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3122 чалавекі[4], з іх 85,6 % — беларусы, 11,1 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[5].

Іншае

Будынак адміністрацыі сельсавета знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Чарняхоўскага, дом 4. Да 2011 года ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.