Нацыянальны атлас Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:23, 8 красавіка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.7)
Нацыянальны атлас Беларусі
Аўтар М. У. Мясніковіч (рэд.)
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Белкартаграфія
Выпуск 2002
Старонак 292
ISBN 985-6625-09-02

Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.

Гісторыя

Перадумовай да стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў з навуковымі ступенямі: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацый[1]. Атлас выйшаў у свет у 2002 годзе.

Пасля 2020 года плануецца абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа[2][3].

Апісанне

Атлас складаецца з 19 раздзелаў.

Фармат кнігі — 40×47 см, яе вага — каля 5 кілаграмаў. Змест кнігі дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: пра яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю.

Першы прадстаўніцкі наклад кнігі склаў 2 тысячы асобнікаў.

Крытыка

Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі[4].

Зноскі

Спасылкі