Перайсці да зместу

Міхаіл Паўлавіч Касцюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. П. Касцюк)
Міхаіл Паўлавіч Касцюк
Дата нараджэння 26 сакавіка 1940(1940-03-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2019(2019-02-05) (78 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гісторык, этнолаг
Навуковая сфера гісторыя, social history[d][2] і эканамічная гісторыя[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук () (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Сяргеевіч Краўчанка
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Ганаровы архівіст Беларусі
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019[3]) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, член-карэспандэнт з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна (2010).

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 гадах — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 года — загадчык аддзела, з 2007 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 годзе — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ. У 1998 годзе М. П. Касцюк стаў акадэмікам Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва, Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі[4].

Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай асацыяцыі гісторыкаў у 1993 годзе, яе старшыня з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі XX стагоддзя: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (2000—2011)

  • Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). — Минск, 1979.
  • Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). — Минск, 1986.
  • Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. — Минск, 1989.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мінск, 2000.
  • Беларусізацыя як форма нацыянальнай палітыкі // Полымя. — 2012. — № 5. — С. 123-132.
  • Сталіншчына і Беларусь // Беларускі гістарыны часопіс. — 1995, № 1-2.
  1. BillionGraves — 2011. Праверана 11 жніўня 2026.
  2. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 7 кастрычніка 2025.
  3. Памёр Міхаіл Касцюк — адзіны ў Беларусі акадэмік-гісторык // nashaniva.by, 05.02.2019, 11:49
  4. Касцюк Міхаіл Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  • Касцю́к Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 160. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Касцю́к Міхаіл Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 378. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.