Перайсці да зместу

Святаслаў Іванавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:58, 29 верасня 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Крыніцы: замена Заўваг на Крыніцы, перанесена: {{заўвагі}} → {{Крыніцы}}, == Заўвагі == → == Крыніцы == з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Святаслаў Іванавіч
князь смаленскі
1359 — 1386
Папярэднік Іван Аляксандравіч
Пераемнік Юрый Святаславіч

Смерць 1386
Род Рурыкавічы
Бацька Іван Аляксандравіч[d]
Дзеці Агрыпіна Святаслаўна[d][1], Глеб Святаславіч, Юрый Святаславіч, мерк. Юліянія[d], Ганна[2], Уладзімір Святаславіч[d] і Васіль Святаславіч[d]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаслаў Іванавіч (? — 29 красавіка 1386) — князь смаленскі (1358—1386).

Сын смаленскага князя Івана Аляксандравіча.

Праводзіў палітыку захавання незалежнасці Смаленскае княства, вымушаны быў лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем Альгердам паволжскія землі (паход 1358 года на Белую), у выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359) і прымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам Вялікага Княства Літоўскага. Войска Святаслава ў 1368 і 1370 гадах брала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 года смаленскі князь адлучаны кіеўскім мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 годзе канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій I. У 1375 годзе Святаслаў заключыў саюзны дагавор з Масквой і браў удзел у паходзе супраць Вялікага княства Цвярскога. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у 1376 годзе смаленскіх зямель.

У пачатку 1380-х гадоў Святаслаў каардынаваў сваю знешнюю палітыку з полацкім князем Андрэем Альгердавічам. У 1386 годзе разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. Пад сценамі Мсціслава 29 красавіка 1386 года адбылася бітва з падыйшоўшым вялікалітоўскі войскам, у якой Святаслаў загінуў.