Мсціслаў Раманавіч Стары
Мсціслаў Раманавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | сталец адноўлены | ||||||
Пераемнік | сталец скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давыд Расціславіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Рурыкавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Святаславіч | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усевалад Святаславіч Чэрмны | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Рурыкавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
XII стагоддзе |
||||||
Смерць | 2 чэрвеня 1223 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Раман Расціславіч[d] | ||||||
Маці | дачка Святаслава Ольгавіча[d] | ||||||
Дзеці | Iziaslav IV Vladimirovich[d], Святаслаў Мсціславіч Смаленскі, Vsevolod Mstislavich of Smolensk[d], Расціслаў Мсціславіч[d] і Agafia of Kiev[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
![]() |
Мсціслаў Раманавіч, у хрышчэнні Барыс, пазней вядомы як Стары (? — 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародскі (1206), смаленскі (1197—1214), вялікі князь кіеўскі (1214—1223). Сын Рамана Расціславіча і дочкі Святаслава Ольгавіча; паходзіў з смаленскай галіны Манамахавічаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 1177 года, калі са сваім дзядзькам Рурыкам Расціславічам і старэйшым братам Яраполкам пацярпеў паражэння ад полаўцаў у бітве каля Растоўца.
У 1178 годзе бацька паслаў яго на дапамогу віцебскаму князю Усяславу Васількавічу супраць Мсціслава Расціславіча. Раман, старэйшы у родзе смаленскіх князёў, такім чынам блакіраваў ініцыятыву Мсціслава і наўгародцаў развязаць вайну.
У 1185 годзе Мсціслаў удзельнічаў у паходзе супраць полаўцаў, якія скончыліся перамогай на Хароле.
У 1195 годзе, калі Ольгавічы арганізавалі паход на Віцебск і на шляху сталі рабаваць смаленскія землі, Мсціслаў быў пасланы сваім дзядзькам Давыдам на чале смаленскага войска супраць чарнігаўцаў. Удар смалян меў поспех (у т.л. загінуў Давыд, сын старадубскага кн. Алега Святаславіча), але ў тыл смалянам ударылі саюзныя чарнігаўцам палачане і бітва была прайграна, Мсціслаў трапіў у палон.
Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, ён стаў смаленскім князем і далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел. У 1212 годзе яго стрыечны брат Мсціслаў Мсціславіч, які княжыў у Ноўгарадзе, у саюзе са смалянамі пасадзіў на кіеўскае княжанне Інгвара Яраславіча, пасля смерці якога кіеўскім князем стаў Мсціслаў Раманавіч. Абодва Мсціславы арганізавалі савет рускіх князёў у Кіеве перад першым паходам на мангола-татараў. У асноўнай частцы бітвы на Калцы не ўдзельнічаў, застаючыся на правым беразе ракі ва ўмацаваным лагеры. Праз 3 дні быў захоплены ў палон і забіты.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Святаслаў — князь наўгародскі (1218—1219), князь полацкі (1222—1232), князь смаленскі (1232—1239).
- Ізяслаў[1]
- Усевалад — князь наўгародскі (1219—1221), князь смаленскі (1239—1249).
- Расціслаў[1]
- Агафія, замужам за наўгародскім князем Канстанцінам Усеваладавічам.
- Дачка, імя невядома
Зноскі
- ↑ а б Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ CXIДНОЇ ЄВРОПИ