Ёсеф Чапек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёсеф Чапек
Фатаграфія
Дата нараджэння: 23 лютага 1887(1887-02-23)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: красавік 1945[2][4] (58 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
  • невядома
Грамадзянства:
Бацька: Антанін Чапек[d]
Жонка: Jarmila Čapková[d]
Род дзейнасці: перакладчык, мастак, фатограф, драматург, журналіст, пісьменнік, ілюстратар
Вучоба:
Узнагароды:
Recipient of the Order of Tomáš Garrigue Masaryk, 1st class
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ёсеф Ча́пек (чэшск.: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралавеградзецкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 года, канцлагер Берген-Бельзен) — чэшскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браты Ёсеф і Карал Чапекі

Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 года ў горным чэшскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменніка Карала Чапека. Вучыўся пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады вучыўся ў Германіі ў школе ткачоў. Пасля яе заканчэння ў 1903 на працягу года ён працаваў на заводзе Úpická FM Оберлендэр.

Увосень 1904 года Ёсеф пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Мастацка-прамысловай школе. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапекам. У 19101920-я гг. супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Каралам правёў некалькі гадоў у Парыжы.

У 1930-я гг. Чапек стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасля пачатку Другой сусветнай вайны Ёсефа арыштавалі нацысты. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлагерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 года ў канцлагеры Берген-Бельзен.

Імёны братоў Чапекаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У выяўленчым мастацтве звяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек з мяшком», 1926; цыклы «Агонь», «Мара», абодва 19381939), ілюстрацый да твораў чэшскіх пісьменнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапека «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і уласных твораў («Аповесць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Lelio, 1917
  • Аповесць пра сабачку і кошачку, 1929
  • Stín kapradiny, 1930, раман
  • Kulhavý poutník, эсэ, 1936
  • Land of Many Names
  • Básně z koncentračního tabora, апублікавана ў 1946
  • Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Каралам Чапекам
  • Dášeňka, čili život štěněte — з Каралам Чапекам, ілюстрацыі Ёсефа
  • Ze života hmyzu 1921 — з Каралам Чапекам

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518941 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118518941 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Josef Čapek // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]