Іаган Бугенхаген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Бугенхаген
Johannes Bugenhagen
Род дзейнасці багаслоў, выкладчык універсітэта, дзеяч Рэфармацыі
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1485[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1558[2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Царква Усіх Святых[d]
Грамадзянства немец
Веравызнанне лютэранства
Бацька Герхард Бугенхаген
Жонка Вальпурга Бугенхаген[d]
Дзеці Іаган, Марта, Сара
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Бугенхаген (ням.: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Свяшчэнная Рымская імперыя — 20 красавіка, 1558, Вітэнберг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі прапаведнік, дзеяч Рэфармацыі, тэолаг, паслядоўнік і паплечнік Марціна Лютэра. Іаган з поспехам прасоўваў Рэфармацыю Памеранію і Данію. Сярод яго асноўных дасягненняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Германіі і Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памеранскім горадзе Волін. З 1502 года вывучаў багаслоўе і гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе і ўжо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэння герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памераніі на лацінскай мове.

Вітэнберг[правіць | правіць зыходнік]

У Вітэнбергу Бугенхаген стаў пастарам прыходу[4] і сябрам Марціна Лютэра[5]. Ён быў членам каманды Лютэра, якая здзейсніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформ Ульрыха Цвінглі[5]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўніверсітэт Вітэнберга. Такім чынам Бугенхаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.

17 сакавіка 1533 года Іаган атрымаў званне доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Вітэнберга, дзякуючы падтрымцы з боку Марціна Лютэра[6].

Рэфармацыйная праца[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным унёскам Бугенхагена лічыцца тое, што ён з вялікім поспехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, такіх як Браўншвайг, Гамбург, Любек, Брэмен, Гётынген, Оснабрук і іншых. У 1534 годзе Бугенхаген правёў Рэфармацыю ў Памераніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленнем універсітэта Капенгагена і стаў у ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Іаган увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезвіг-Гольштэйне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Хільдэсхайме і Браўншвайгу.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенхаген клапаціўся аб яго ўдаве і дзецях. Бугенхаген памёр у Вітэнбергу ў 1558 годзе і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Nieden 2006, s. 46.
  5. а б Kaufmann 1998, s. 58.
  6. Nieden 2006, s. 62.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nieden, Marcel. Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung. — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4.
  • Kaufmann, Thomas. Reformatoren. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]