Ружа Лютэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ружа Лютэра

Пяча́тка Лю́тэра або ру́жа Лю́тэра — шырока вядомы сімвал лютэранства. Пячатка была распрацавана для Марціна Лютэра па загадзе саксонскага князя Іаана-Фрыдрыха ў 1530 годзе, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобургскай крэпасці падчас Аўгсбургскага рэйхстага. Лазарус Шпэнглер, якому Лютэр напісаў сваё ніжэйпрыведзенае вытлумачэнне, паслаў Лютэру малюнак гэтага друку. Лютэр бачыў яе як кампендыум, кароткі выклад сваёй тэалогіі і веры, пазней ён выкарыстоўваў пячатку для пацверджання аўтарства сваёй перапіскі. 15 верасня 1530 года Лютэр паінфармаваў Філіпа Меланхтана, што прынц нанёс яму візіт у Кобургскай крэпасці і паднёс яму пярсцёнак з пячаткай[1].

Складовыя часткі пячаткі, звязаныя з Лютэрам да 1530 года[правіць | правіць зыходнік]

Ружа была вядомая як эмблема Лютэра з 1520 года, калі Вольфганг Стэкель у Лейпцыгу выдаў адну з пропаведзяў Лютэра з драўлянай гравюрай рэфарматара. Гэта была першая выява Лютэра, створаная сучаснікам. Доктарскі пярсцёнак Лютэра ўяўляў сабой шчыт, які меў форму сэрца — сімвал Святой Троіцы[1].

Тлумачэнне сімвала[правіць | правіць зыходнік]

У лісце 8 ліпеня 1530 Марцін Лютэр пісаў Лазарусу Шпэнглеру:

" Ласка і супакой ад Госпада. Паколькі вы жадаеце ведаць, ці трапіла ў цэль мая пячатка, што вы мне даслалі, я адкажу як найбольш добразычліва і распавяду пра свае ўласныя думкі і прычыну, з якой мая пячатка ёсць сімвалам майго багаслоўя. Першы мусіць быць чорны крыж у сэрцы, афарбаваным у свой натуральны колер, каб я сабе нагадваў, што вера ва Укрыжаванага збаўляе нас. «Бо сэрцам верыцца дзеля праведнасці» (Рым. 10:10). Хоць гэта насамрэч чорны крыж, які змярцвяе і прычыняе боль, але пакідае сэрцу натуральны колер. Ён не пашкоджвае прыроду, такім чынам, ён не забівае, а пакідае яе жывой. «Праведны жыць будзе верай» (Рым. 1:17), аднак мая вера ўкрыжаваная. Гэтае сэрца мусіць быць у цэнтры белай ружы, каб паказаць, што вера прыносіць радасць, супакой і суцішэнне. Інакш кажучы, яна змяшчае верніка ў белую ружу, якая дае радасць, бо гэтая вера «мір пакідае вам, мір дае вам… не так, як свет дае» (Ян. 14:27). Ружа мусіць быць белай, а не чырвонай, бо белы — колер духу і ангелаў (гл. Мц. 28:3; Ян. 20:12). Гэтая ружа мусіць быць у нябёсна-блакітным полі, сімвалізуючы, што такая радасць у духу і веры ёсць пачаткам будучай нябёснай радасці, якая ўжо пачынаецца, але пакуль трымаецца ў надзеі, да пары прыхаваная. А вакол гэтага поля — залатое колца, што сімвалізуе адвечную і бясконцую асалоду ў Нябёсах. Гэтае шчасце з’яўляецца дасканалым, каштоўнейшым за ўсе радасці і даброты, падобна як золата з’яўляецца найкаштоўнейшым, найдаражэйшым і найлепшым металам. Гэта мой compendium theologiae [кароткі выклад тэалогіі]. Я хацеў паказаць яго вам у знак сяброўства, спадзеючыся на вашае разуменне. Хай будзе з вашым духам Хрыстос, наш улюбёны Госпад, на вякі вечныя. Амен[1]. "

У геральдыцы[правіць | правіць зыходнік]

Ружа Лютэра сустракаецца на гербах шматлікіх населеных пунктаў. Меркаванне, што Марцін Лютэр наведваў усе гэтыя мясціны, не атрымала пацверджання.

Нямецкія гербы[правіць | правіць зыходнік]

Венгерскія гербы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в LW 49, 356—359.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Luther, Martin. D. Martin Luthers Werke, Kritische Gesamtausgabe. Briefwechsel. 18 vols. Weimar: Verlag Hermann Böhlaus Nachfolger, 1930-85. (abbreviated as WABr above).
  • Luther, Martin. Luther’s Works. 55 Volumes. Various translators. St. Louis: Concordia Publishing House; Minneapolis: Fortress Press, 1957—1986. CD-ROM edition, 2001. (У зносцы скарочана LW.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]