Іаган Фрыдрых Гербарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаган Фрыдрых Гербарт
ням.: Johann Friedrich Herbart
Johann F Herbart.jpg
Дата нараджэння 4 мая 1776(1776-05-04)[1] ці 4 красавіка 1776(1776-04-04)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1841(1841-08-14)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, псіхолаг, педагог, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Heinrich Wilhelm Stoll[d]
Член у
Commons-logo.svg Іаган Фрыдрых Гербарт на Вікісховішчы

Іаган Фрыдрых Гербарт (ням.: Johann Friedrich Herbart; 4 мая 1776, Ольдэнбург, Свяшчэнная Рымская імперыя - 14 жніўня 1841, Гётынген, каралеўства Гановер) — нямецкі філосаф, псіхолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў навуковай педагогікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у Іенскім універсітэце. Прафесар Гётынгенскага (з 1805), Кёнігсбергскага ўніверсітэта (1809—1833), дзе заснаваў пры універсітэце педагагічную семінарыю з доследнай школай, зноў у Гётынгене (з 1833). Гербарт супрацьстаяў нямецкаму класічнаму ідэалізму паслякантаўскаму перыяду — філасофіі І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля; адмаўляў творчы і спантанны характар ​​свядомасці. Паводле Гербарта, асновай філасофіі з’яўляецца вопыт, а сама яна павінна займацца «апрацоўкай паняццяў вопыту» для іх высвятлення і выпраўлення. Пры гэтым логіка імкнецца да яснасці паняццяў, выкрываючы іх непрыдатнасць для вопыту ў выпадку супярэчлівасці (Гербарт адмаўляў рэальнасць супярэчнасцяў), метафізіка ліквідуе гэтую супярэчлівасць, а эстэтыка, якая ў Гербарта ўключае ў сябе і этыку, дапаўняе паняцці азначэннямі каштоўнасцяў. Адштурхоўваючыся ад кантаўскага паняцця «рэчы ў сабе» і вучэнні Лейбніца аб манадах, Гербарт сцвярджаў існаванне т. зв. «рэалаў» — мноства простых і нязменных сутнасцяў, дзякуючы розным ўзаемаадносінам якіх узнікае вобласць з’яў або адзінкавых рэчаў.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11854943X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 Гербарт Иоганн Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]