Перайсці да зместу

Іван Іванавіч Галаваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Галаваты
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1976(1976-06-15) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, шахцёр, дырэктар
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені
медаль «За працоўныя заслугі» знак «Шахцёрская слава» II ступені знак «Шахцёрская слава» III ступені

Іван Іванавіч Галаваты (нар. 15 чэрвеня 1976, в. Пагост 1 Салігорскага раёна Мінскай вобласці) — спецыяліст у галіне горназдабыўнай прамысловасці, былы генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г. В. Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбургу.

Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій».

Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» да лістапада 2024 года[1].

Член Салігорскага райвыканкама. Старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам». Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў.

Мае 6 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 7 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходніцтвы ў вобласці горнай прамысловасці.

Галаваты знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі[2]. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Галаватага, Беларуськалія і Беларускай калійнай кампаніі[3].

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2020, у аўтарскім калектыве) — за працу «Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі»[4].
  • Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (15 лістапада 2020)[5].
  • Знак «Шахцёрская слава» III ступені.
  • Ганаровыя граматы: ААТ «Беларуськалій», канцэрна «Белнафтахім», Салігорскага райвыканкама[6].

Зноскі