Іван Андрэевіч Вятохін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Андрэевіч Вятохін
Дата нараджэння 4 верасня 1884(1884-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1959(1959-03-27) (74 гады)
Род дзейнасці фізіёлаг
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне , прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні У. М. Чарнігаўскі(руск.) бел.

Іван Андрэевіч Вятохін (4 верасня 1884, г. Жырноўск, Валгаградская вобласць — 27 сакавіка 1959) — беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1947), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1926)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1911 годзе і працаваў у ім да 1927 года выкладчыкам. У 1927—1936 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Пермскага ўніверсітэта, у 1936—1941 гг. і з 1944 года — Мінскага медыцынскага інстытута. Адначасова ў 1936—1948 гг. прафесар БДУ, у 1937—1941 — дырэктар Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР[1].

Прафесар Іван Андрэевіч Вятохін у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у электракардыаграфічным кабінеце. Яму нярэдка атрымоўвалася даць ілжывае заключэнне пра наяўнасць тых ці іншых захворванняў[2][3]. Пасля трапіў у партызаны.

Старшыня Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936-59)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Менавіта І. А. Вятохін апісаў фенамен кругавой узрушанасці ў цягліцавым кольцы (правобраз re-entry). Даследаваў нервовыя механізмы рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогію працы(руск.) бел.[1].

Аўтар больш за 60 работ[4].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физиологические исследования рабочих в Прокатном цехе Машиностроительного завода имени Молотова [Текст] / Проф. И. А. Ветохин, ассист. А. К. Чуваев, д-р З. Н. Мельникова; [Предисл.: М. В. Грязнов] ; Перм. филиал Науч.-иссл. ин-та орг-ции и охраны труда… — Пермь : тип. № 1 «Свердполиграфа», 1935. — Обл., 51 с. : ил.; 22х15 см

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі — «Партызану Айчыннай вайны» і «За працоўную доблесць»[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ветохин Иван Андреевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
  2. Медыцына Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.)
  3. Шишко, Е. И. Минский ордена Трудового Кразного Знамени государственный медицинский институт (к 70-летию) / Е. И. Шишко, А. А. Ключарев, А. И. Кубарко. Минск: Вышэйшая школа, 1991. 192 с. С. 174
  4. 4,0 4,1 Ветохин, Иван Андреевич (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вятохін Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 402.
  • Николаева, Е. И. Иван Андреевич Ветохин / Е. И. Николаева, Г. С. Юньев // Вопросы физиологии человека и животных. — Вып. 2. — Минск : БГУ, 1969. — С. 5-10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]