Іван Герасімавіч Тамашэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Герасімавіч Тамашэўскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1918(1918-11-25)
Месца нараджэння вёска Рудніца, Віцебская губерня
Дата смерці 12 снежня 1994(1994-12-12) (76 гадоў)
Месца смерці Жытомір
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19381955
Званне маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Іван Герасімавіч Тамашэ́ўскі (25 лістапада 1918, вёска Рудніца, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 12 снежня 1994, Жытомір) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля школы скончыў Mінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум i адначасова аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 г. У 1940 г. заканчвае Мелітопальскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім франтах. У чэрвені 1941 г. — штурман звяна 99-га палка начных бамбардзіроўшчыкаў. Да студзеня 1944 г. Іван Герасімавіч зрабіў 581 баявы вылет. 24 чэрвеня 1941 года Тамашэўскі i яго таварышы ўступілі ў бой з нацыстамі. Трэба было нанесці бомбавы ўдар па варожых калонах у раёне Маладзечна. Заданне было паспяхова выканана, бомбы, скінутыя з 27 бамбардзіроўшчыкаў, нанеслі вялікія страты захопнікам. Восенню 1943 г., пасля пераможнай бітвы пад Курскам і Белгарадам, савецкія войскі паспяхова развівалі наступленне і набліжаліся да Дняпра. Адступаючы, немцы спадзяваліся замацавацца на правым беразе ракі. На адной з пантонных перапраў скапілася вялікая колькасць варожых войск. Разбамбіць гэту пераправу — такая задача была пастаўлена перад звяном лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў ПО-2, штурманам якога быў Тамашэўскі. Разлік рабіўся на поўную нечаканасць і пахмурнае надвор'е. У выніку разгрому пераправы вялікая групоўка варожых войск, што не паспела пераправіцца за Днепр, была ліквідавана. За гэты подзвіг, за высокае майстэрства штурману звяна Івану Герасімавічу Тамашэўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны 16 урадавымі ўзнагародамі.

Пасля вайны маёр запасу Іван Герасімавіч Тамашэўскі жыў у горадзе Жытоміры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамашэўскі Іван Герасімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 300–301.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]