Іван Яўгенавіч Краўцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Краўцоў)
Іван Краўцоў
Іван Краўцоў, Мінск, 22 жніўня 2020 года
Іван Краўцоў, Мінск, 22 жніўня 2020 года
Род дзейнасці Палітычны актывіст, менеджар
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1989(1989-06-10) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Бацька Яўген Краўцоў
Альма-матар БНТУ, БДЭУ
Партыя Разам

Іван Яўгенавіч Краўцоў (нар. 10 чэрвеня 1989 года, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады[1][2], сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Іван нарадзіўся ў Мінску 10 чэрвеня 1989 года. Маці — Людміла Краўцова, беларуская спявачка[4], бацька — Яўген Іванавіч Краўцоў (1964—2012[5]) — саўладальнік і старшыня камерцыйнага банка «Мінсккомплексбанк», прыяднанага да Беларусбанка ў 2005 годзе[6]. Бабуля — Галіна Іванаўна Краўцова, прафесар эканомікі БДЭУ[7][8].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Да ўдзелу ў выбарчай кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Іван з’яўляўся заснавальнікам і арт-дырэктарам Архітэктурнага бюро 35 у Мінску[9]. Да мая 2019 года Іван Краўцоў працаваў галоўным стратэгічным дырэктарам Мінскага гадзіннікавага завода «Луч»[10].

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2020 года Іван Краўцоў далучыўся да перадвыбарчай каманды беларускага банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці выканаўчага менеджара па публічных адносінах[11]. 28 ліпеня 2020 года разам з Марыяй Калеснікавай і іншымі членамі каманды Віктара Бабарыкі ён падаваў хадайніцтва ў КДБ Беларусі аб змене Віктару меры ўтрымання[3].

Пасля выбараў, 18 жніўня 2020 года, палітычныя і грамадскія актывісты абвясцілі пра стварэнне Каардынацыйнай рады. Сябры каардынацыйнай рады ставілі за мэту правядзенне перамоў з беларускімі ўладамі пра яе мірную перадачу[12]. Іван увайшоў у склад Каардынацыйнай рады ў якасці яе выканаўчага сакратара.

1 верасня 2020 года Краўцоў быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Ён быў апытаны ў якасці сведкі ў рамках расследавання па крымінальнай справе па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя экстрэмісцкай групы)[1].

Выкраданне Марыі Калеснікавай і крымінальнае абвінавачанне[правіць | правіць зыходнік]

7 верасня 2020 года ў ЗМІ з’явілася інфармацыя, што знікла каардынатар каманды Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава. Яна прапала разам з Іванам Краўцовым і прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым[13][14].

Як высветлілася пазней, Краўцова адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, дзе невядомыя сілавікі пагражалі яму 12-гадовым зняволеннем. Яны патрабавалі ад Краўцова вывезці Калеснікаву з краіны на асабістым аўтамабілі. На думку сілавікоў, аперацыя мусіла дапамагчы «дээскалацыі» палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а праўладныя ЗМІ павінны былі абвясціць, што «лідары расчараваліся ў пратэсце»[15][16][17][18].

У той жа дзень у кватэры Краўцова адбыўся ператрус[19]. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі КДБ пагражалі Марыі Калеснікавай турмой або забойствам, яна здолела застацца, наўмысна парваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы[20][21][22][23]. Краўцоў і Раднянкоў здолелі перасячы ўкраінскую мяжу, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб просьбе экстрадыцыі абодвух[24].

11 верасня Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь распачаў у дачыненні да Краўцова крымінальную справу па ч. 4 арт. 210 КК РБ за крадзеж шляхам злоўжывання працоўнымі паўнамоцтвамі[25].

17 верасня Іван Краўцоў падаў заяву ў Следчы камітэт аб распачынанні расследавання па факце яго выкрадання і незаконнай экстрадыцыі[26].

Партыя «Разам»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ў відэазвароце заявілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам». Гаворка шла об тым, што неўзабаве каманда падасць дакументы на рэгістрацыю партыі ў адпаведныя органы[27][28]. Аднак неўзабаве Марыя Калеснікава і іншыя сябры каманды Бабарыкі былі арыштаваныя. Стварэнне палітычнай партыі аднавілася ў канцы сакавіка 2021 года. Разам з іншымі членамі каманды і актывістамі ў аргкамітэт партыі ўвайшоў таксама і Іван Краўцоў[29][30].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б "На допрос вызван исполнительный секретарь совета белорусской оппозиции". interfax.ru [руская]. Масква. 2020-09-01. Праверана 2021-08-26. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  2. Coordination Council of Belarus. Coordination Council. Праверана 3 June 2021.
  3. а б "Штаб Бабарико подал ходатайство в КГБ, чтобы Виктора выпустили из СИЗО". The Village Беларусь [руская]. Мінск. 2020-09-01. Праверана 2020-07-28. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  4. Безкаравайны, Зміцер (2002-03-11). "CD-ОБЗОР". Белгазета [руская]. Мінск. Праверана 2021-06-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |transtitle= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  5. "Умер известный белорусский банкир". Беларускі Партызан [руская]. Мінск. 2012-12-24. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  6. Belarus: Living With an Image Problem (англ.). Euromoney (1 верасня 1999). Праверана 23 лістапада 2021.
  7. ""Я з 13 гадоў ведаю, што такое КДБ"". Радыё Свабода. 2020-09-19. Праверана 2021-06-03.
  8. Кравцова Галина Ивановна, Halina Kravtsjova.
  9. Малахаў, Дзмітрый (2017-06-29). "Строить брутально". dom-expert.by [руская]. Мінск. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  10. "Главный стратег завода "Луч" покинул свою должность". Marketing.by [руская]. Mінск. 2019-05-19. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 8 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 8 сакавіка 2022.
  11. Becchio, Anastasia (2021-07-21). "Viktor Babaryko, l'homme politique le plus populaire de Biélorussie, devant Loukachenko". RFI [французская]. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  12. "Оппозиция в Белоруссии призвала власти страны немедленно начать переговоры". ТАСС [руская]. Мінск. 2020-08-19. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  13. Davies, Guy (2020-09-07). "Key opposition figure in Belarus disappears after weekend of mass protests". abc News [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  14. "В Минске пропала Мария Колесникова". Камерсантъ [руская]. 2020-09-07. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  15. Aris, Ben (2020-09-09). "More details of Belarus' failed attempt to expel opposition leader Maria Kolesnikova emerge". BNE Intellinews [англійская]. Берлін. Праверана 2021-11-23.
  16. "Родненков и Кравцов — о том, как покинули Беларусь без Колесниковой". TUT.by. 2020-09-08. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 8 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 8 сакавіка 2022.
  17. "CCTV footage said to show car carrying Belarus opposition figure at border – video". The Guardian. Праверана 3 June 2021.
  18. Levchenko, Grigory (8 September 2020). "That's why she's one of our leaders". Meduza. Праверана 3 June 2021.
  19. "Обыск прошел в квартире пропавшего белорусского оппозиционера" [Searches conducted it the apartment of the disappeared Belarusian opposition activist Kravtsov]. Interfax [руская]. 2020-09-07. Праверана 2021-08-23.
  20. Kozhedubov, Artyom (2020-10-09). "Колесникова в деталях рассказала хронологию ее похищения и ареста" [Kalesnikova describes in detail the chronology of her abduction and arrest]. Маскоўскі Камсамолец [руская]. Масква. Праверана 2020-06-07.
  21. "Belarusian Coordination Council member Maria Kolesnikova detained at the border". ТАСС. 8 September 2020. Праверана 3 June 2021.
  22. Harding, Luke (2020-09-08). "Belarus opposition leader 'ripped up passport at Ukraine border'". The Guardian [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  23. Гардзееў, Уладзіслаў (2020-09-08). "Белорусские оппозиционеры сообщили о погоне на границе с Украиной". РБК [руская]. Масква. Праверана 2021-06-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  24. "Лукашенко попросил Киев вернуть двух белорусских оппозиционеров" [Lukashenko asked Kiev to return two Belarusian opposition activists]. Інтэрфакс [руская]. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  25. "Уехавший на Украину белорусский оппозиционер Кравцов стал фигурантом уголовного дела" [Belarusian opposition activist Kravtsov, who left for Ukraine, became a defendant in a criminal case]. Інтэрфакс [руская]. Масква. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  26. "Секретарь совета белорусской оппозиции Кравцов требует открыть дело по факту его похищения" [Secretary of the Belarusian Opposition Council Kravtsov demands the opening of a case on his kidnapping]. ТАСС [руская]. Мінск. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  27. "Belarus opposition leaders creating political party: video". Reuters [англійская]. Масква. 2020-08-31. Праверана 2021-11-23.
  28. Іванова, Паліна (2020-09-01). "Belarus opposition leaders to create new political party". The Independent [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  29. "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"" [Babariko's headquarters announced the creation of the "Together" party]. ТАСС [руская]. Мінск. 2021-03-29. Праверана 2021-11-23.
  30. "В штабе Бабарико заявили, что будут пытаться зарегистрировать создаваемую им партию". ТАСС [руская]. Мінск. 2021-03-31. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)