Іван Леапольдавіч Лысакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Леапольдавіч Лысакоўскі
руск.: Иван Леопольдович Лысаковский
Ivan Lysakowcki.JPG
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1921(1921-10-23) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў РСЧА, КДБ БССР
Званне генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
У адстаўцы 1988
Commons-logo.svg [[commons:Category:Ivan Lysakowski|Іван Леапольдавіч Лысакоўскі]] на Вікісховішчы

Іван Леапольдавіч Лысакоўскі (23 кастрычніка 1921) — савецкі разведчык, генерал-маёр (1971), беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні КДБ БССР (19661979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першы выпуск Талькаўскай школы 10-годкі, 1939. Іван Лысакоўскі, самы правы зверху.

Нарадзіўся ў 1921 г. у в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.

Скончыў 10 класаў школы[1]. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, аднак у тым жа годзе быў прызваны ў армію. У РСЧА: з 1939 Службу пачаў у Манголіі, кіроўцам. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. Дэмабілізаваны ў 1946 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску, працаваў загадчыкам бібліятэкай.

У органах дзяржбяспекі з мая 1947 г. Працаваў у падраздзяленнях па барацьбе з бандытызмам МУС — МГБ Беларускай ССР, з 1954 г. — у 2-м (контрразведка), затым у 1-м (разведка) Кіраваннях КДБ пры СМ Беларускай ССР. Выязджаў у замежкамандыроўкі ў ЗША, ГДР, Польшчу, Бельгію, Японію (1975 г.). Займаў пасады: Начальнік 1-га Упраўлення (разведка) КДБ пры СМ Беларускай ССР.

Намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (19661976); 1-й намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (1976—1979); Начальнік Вышэйшых курсаў КДБ у Мінску (1979—1988 г.).

З 1988 года ў адстаўцы.

Званні: Генерал-маёр (1971 г.); узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі», 22 медалі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]