Перайсці да зместу

Іван Мікалаевіч Жосткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Жосткін
Поўнае імя Іван Мікалаевіч Жосткін
Нарадзіўся 8 мая 1991(1991-05-08)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Гомель 0 (0)
2010 →  Беларусь Гомель-2 30 (2)
2011 →  Беларусь ДБК-Гомель 25 (0)
2012 Беларусь Хімік (Светлагорск) 26 (0)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 22 (0)
2014—2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 65 (6)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (0)
2017—2020 Беларусь Гомель 84 (6)
2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 23 (0)
2022— Беларусь Лакаматыў (Гомель) 52 (10)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Іван Жосткін (нар. 8 мая 1991, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскага футбола, з 2008 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе і магчымасць выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Іван далучыўся да фарм-клуба «Гомель-2», які выступаў у Другой лізе. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў першалігавым ДБК, пасля чаго, пакінуўшы «Гомель», выступаў за першалігавыя «Хімік» і «Ведрыч-97».

У 2014 годзе перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Дапамог камандзе паспяхова распачаць сезон 2016, калі яна апынулася сярод лідараў Першай лігі. У ліпені 2016 года разам з аднаклубнікам Кірылам Шрэйтарам перайшоў у бабруйскую «Белшыну», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе бабруйчан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон у стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы, але ў другой палове сезона страціў месца ў складзе. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[3]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся на полі, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[4]. Сезон 2019 пачынаў запасным іграком, аднак хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, пачынаў сезон у якасці іграка асноўнага складу, пазней стаз пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гомельскі клуб[6].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, пазней стаў часам выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», але неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[9], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, стаў капітанам каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[11].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльГомельБеларусь120
2009дубльГомельБеларусь241
2010Д3Гомель-2Беларусь302
2011Д2ДБК-ГомельБеларусь250
2012Д2ХімікБеларусь260
2013Д2Ведрыч-97Беларусь220
2014Д2ГомельчыгунтрансБеларусь263
2015Д2ГомельчыгунтрансБеларусь271
2016 (1)Д2ГомельчыгунтрансБеларусь122
2016 (2)Д1БелшынаБеларусь130
2017Д1ГомельБеларусь172
2018Д1ГомельБеларусь261
2019Д1ГомельБеларусь201
2020Д2ГомельБеларусь212
2021Д2ДняпроБеларусь230
2022Д2ЛакаматыўБеларусь214
2023Д2ЛакаматыўБеларусь316

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

  1. ↑ Ivan Zhestkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Иван Жесткин стал футболистом "Гомеля" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  3. ↑ "Гомель" продлил контракты с Жесткиным и Рожковым (руск.). football.by (19 лютага 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  4. ↑ "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  5. ↑ "Гомель" продлил соглашение с Жесткиным (руск.). football.by (26 снежня 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  6. ↑ "Гомель" расстался с Жесткиным (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  7. ↑ Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  8. ↑ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  9. ↑ Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  10. ↑ "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  11. ↑ Капитан гомельского "Локомотива" продлил контракт (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  12. ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 14 лютага 2024.