Іван Мікалаевіч Макараў (Герой Савецкага Саюза)
Іван Мікалаевіч Макараў | |
---|---|
Иван Николаевич Макаров | |
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Іван Мікалаевіч Макараў (1904—1943) — чырвонаармеец Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іван Макараў нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Есіпава (цяпер — Алексінскі раён Тульскай вобласці). Скончыў пачатковую школу. Служыў у Маскоўскай міліцыі, пазней працаваў у Туле на зброевым заводзе. У 1941 годзе Макараў быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да верасня 1943 года чырвонаармеец Іван Макараў быў стралком 111-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 16 верасня 1943 года ён у ліку першых пераправіўся праз раку Дзясна пад Чарнігавам і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яе заходнім беразе. У канцы таго ж месяца Макараў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Радуль Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і правёў разведку нямецкай агнявой сістэмы. 12 лістапада 1943 года Макараў загінуў у баі. Пахаваны на паўднёвым ўсходзе ад вёскі Іванаўка Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года чырвонаармеец Іван Макараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в Макаров Иван Николаевич (руск.). AZ Library. Праверана 2013-2-24.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Іван Мікалаевіч Макараў (Герой Савецкага Саюза) на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Алексінскім павеце
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Гомельскай вобласці
- Пахаваныя ў Хойніцкім раёне
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Тульскай вобласці